Фонари по дороге на Бабанишки снова погасли
10:56 / 26.11.2019
Радасці жыхароў аграгарадка Малі і новага мікрараёна, што ўжо амаль злучыў горад і вёску, якім даводзіцца вечарам у цемры вяртацца дамоў з работы, а дзецям – са школы, не было мяжы: нарэшце стала светла!
Але, на жаль, як кажуць, «нядоўга музыка гучала». Неўзабаве ліхтары па дарозе на Бабанішкі зноў патухлі. І цяпер, у самую цёмную і небяспечную пару года, яны жывуць сваім жыццём, ніяк не падпарадкаваным інтарэсам жыхароў і часу сутак: здараецца, гараць увесь дзень, вечарам патухнуць, а ноччу ці ранкам святло зноў з’яўляецца. І мы зноў сутыкнуліся з той жа праблемай: уздоўж ажыўленай трасы, па якой адна за адной імчаць машыны і да якой падступае лес, па неасветленай дарожцы вечарам небяспечна і страшна ісці не толькі дзецям, але і дарослым.
Ды і ўвогуле незразумела: навошта было несці немалыя затраты, пракладваць кабель, устанаўліваць ліхтары, калі яны не гараць ці гараць тады, калі іх святло нікому не трэба? Для каго і навошта?
Спадзяёмся, што гэта толькі часова, і святло ўздоўж пешаходнай дарожкі на Бабанішкі зноў загарыцца.
Галіна МАСЕВІЧ,
жыхарка Астраўца