Астравецкі раён – адзін з лепшых па навядзенні парадку на зямлі

11:22 / 25.11.2019

Астравецкі раён прызнаны адным з лепшых сярод раёнаў Гродзеншчыны па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў.

Такую прыемную навіну аб’явіў падчас абласных «Дажынак» намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Хмель.

– У вобласці многае робіцца ў сферы добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі, што дазваляе зрабіць выснову: зямля ў Гродзенскім рэгіёне знаходзіцца ў руках сапраўднага гаспадара, адзначыў намеснік міністра, віншуючы аграрыяў і ўручаючы ўзнагароды пераможцам абласнога конкурсу.

0.jpg

Лепшымі па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населенных пунктаў названы Смаргонскі, Зэльвенскі і Астравецкі раёны.

Нагадаем, у красавіку наш раён быў занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне найлепшых вынікаў у выкананні асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Текст: