Лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі ўзнагародзілі на абласных «Дажынках»

20:20 / 23.11.2019

Цэлы дзень Смаргонь хлебасольна вітала аграрыяў Гродзеншчыны падчас абласных «Дажынак». Кожны раён выставіў падворкі, лепшыя калектывы, радавалі гасцей звонкімі галасамі. А лепшыя хлебаробы і жывёлаводы атрымалі ўзнагароды.

Кожны раён прыехаў на свята з галоўным сімвалам «Дажынак» – снапом. Падчас урачыстага адкрыцця ўсе гэтыя снапочкі склалі ў адзін вялікі сноп, які ўзвысіўся над плошчай амаль на тры метры. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў перавязаў яго шасціметровым ручніком з вышытымі мясцовай майстрыхай назвамі раёнаў Гродзеншчыны і эмблемай свята. 

На падворках, якія раскінуліся на вуліцы Савецкай, гучалі песні і жарты. Завітаўшы да астраўчан – хаткі на свята прывезлі КСУП «Гудагай» і «Міхалішкі», – можна было даведацца пра ўнікальнасць  астравецкага краю і гаспадарак. Тут і гудагайскае збожжа, і варнянскія яблыкі, і падольская кукуруза. На падвор’і Астравецкага раёна размясціліся нават мініяцюрныя варнянскі стаў і вежа-альтанка.  Увішныя гаспадыні запякалі на верцяле парсючка, а непараўнальная «Кемяліна» радавала гасцей звонкімі галасамі. 

IMG_3836.jpg


Паглядзець на трафеі жывёл, выбраць месца для палявання, сфатаграфавацца ў вобразе паляўнічага – гэта і многае іншае можна было зрабіць, завітаўшы на экспазіцыю астравецкага лясгаса. 
Астравецкія рамеснікі і майстры прывезлі на «Дажынкі» вырабы з дрэва, саломкі і скуры. Асаблівым попытам – хутка ж навагоднія святы! – карысталіся мыла ручной работы і свечкі ў выгля­дзе елак і снегавічкоў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Асаблівая атмасфера панавала на пе­шаходным бульвары, па якім пра­гульваліся дзяўчаты-бараначніцы і… мядзведзь. Пад адкрытым небам працавала музейная этнаграфічная экспазіцыя «Ад сявенкі да хлеба», дзе кожны мог паспрабаваць змалоць збожжа, выткаць ручнік ці выпрасаваць яго. Словам, відовішчаў і забаў хапала на любы густ і ўзрост. 

Але бадай што самым галоўным момантам свята стала цырымонія ўзнагароджання лепшых хлебаробаў і жывёлаводаў вобласці. 

00.jpg


Старшыня аблвыканкама Ула­дзімір Краўцоў падвёў вынікі сельскагаспадарчага года, пайменна назваў пераможцаў абласнога конкурсу ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі і падзякаваў прысутным за самаадданую працу. 

– Мы паводзім вынікі сельскагаспадарчага года. Нягледзячы на выбрыкі надвор’я, у земляробаў – доб­ры «каравай». Мы атрымалі каля 1,5 мільёна тон збожжа, а гэта паўтары тоны на кожнага жыхара вобласці. Гэты вынік не можа не радаваць. – адзначыў Уладзімір Краўцоў, губернатар Гродзенскай вобласці.

У абласным аглядзе-конкурсе «Навядзенне парадку на зямлі і добраўпарадкаванне населеных пунктаў» Астравецкі раён заняў ІІІ месца. Лепшым сярод лесагаспадарчых прадпрыемстваў Гродзеншчыны ў конкурсе «Землекарыстанне высокай культуры» прызнаны Астравецкі лясгас.

IMG_3927.jpg

Пераможцы абласнога конкурсу-агляду па навядзенні парадку на зямлі (крайні злева першы намеснік Астравецкага райвыканкама Іван Карніла)


Падчас жніва не менш плённа за хлебаробаў працуюць і журналісты. У фотаконкурсе, які праводзіла Гродзенскае абласное аддзяленне Беларускага саюза журналістаў, «Астравецкая праўда» заняла трэцяе месца.

IMG_3951.jpg

Працаўнікі Астравеччыны таксама не засталіся без узнагарод і падарункаў. Сярод заатэхнікаў-селекцыянераў са сваімі працоўнымі абавязкамі найлепш спраўляецца Андрэй Сячынскі з малочна-таварнага комплексу «Малі» КСУП «Гудагай». Дырэктар гэтай гаспадаркі Эдуард Садоўскі атрымаў грамату Міністэрства сельскай гаспадараркі і харчавання. Работа трактарыста-машыніста КСУП «Міхалішкі» Валерыя Сташко была адначана граматай абласнога Савета дэпутатаў. Першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Вольга Умрыхіна атрымала Ганаровую грамату абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

IMG_3937.jpg

Лепшы заатэхнік-селекцынер Гродзенскай вобласці Андрэй Сячынскі


IMG_3921.jpg

Дырэктар ДЛГУ «Астравецкі лясгас» Рыгор Долгі


9.jpg

Узнагароду ад прафсаюзаў атрымала першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Умрыхіна

Цёлыя словы віншаванняў у гэты дзень гучалі і ў адрас людзей, якія шмат гадоў прысвяцілі сельскай гаспадарцы, у тым ліку і Таццяна Шкурская, якая з 1988 па 2005 год узначальвала Астравецкую райплемстанцыю.

IMG_3888.jpg

Ветэран працы Таццяна Шкурская


У наступным годзе вітаць залаты фонд сельскай гаспадаркі Гродзеншчыны будзе Скідзель. 

Текст:
Фото: Алёна Ганулич