Выбарчы ўчастак №47 наведалі замежныя назіральнікі

14:09 / 17.11.2019
1353

Варнянскі выбарчы ўчастак сёлета, як і ў мінулыя гады, размешчаны ў будынку навучальна-педагагічнага комплексу. Сёння, у асноўны дзень выбараў кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, ён расчыніў свае дзверы роўна ў 8.00.

rZhtyHB4rUQ.jpg

Аддаць свой голас за абранага кандытата варнянцы і жыхары бліжэйшых вёсак прыходзяць цэлымі сем’ямі і паасобку.

– Я заўсёды ўдзельнічаю ў выбарах. Лічу, што гэта грамадзянскі доўг кожнага беларуса, – расказаў вадзіцель Мар’ян Ёч. – Ад кожнага з нас залежыць, як далей будзе развівацца наша краіна ў цэлым і раён у прыватнасці. Спадзяюся, што абраны кандыдат годна будзе прадстаўляць інтарэсы жыхароў нашага паўночнага рэгіёну.

M-bH6g_9X9M.jpg

Дарэчы, людзі, якія па шэрагу ўважлівых прычын не змаглі самі прыйсці ці прыехаць на выбарчы ўчастак, сёння таксама зрабілі свой выбар. Са спецыяльнымі запламбіраванымі урнамі да іх па месцы жыхарства завіталі члены камісіі – тры брыгады па два чалавекі з самай раніцы выправіліся ў Кярняны, Карвэлі, Бабраўнікі.

Ход выбарчай кампаніі на ўчастку №47 мы папрасілі пракаменціраваць яго старшыню Надзею Субач.

– Выбары праходзяць спакойна. Людзі галасавалі датэрмінова, прыходзяць і сёння, – расказала Надзея Андрэеўна. – Учора, 16 лістапада, на нашым участку з 13.30 да яго закрыцця прысутнічалі замежныя назіральнікі з арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе: Марыя Мікалаеўна Варажцова (Расійская Федэрацыя) і Клавон Хелмут Дзірк Пол (Германія). Яны папрасілі дазволу сфатагравафаць пратаколы і паглядзець, дзе захоўваюцца бюлетэні. Таксама пацікавіліся колькасцю выбаршчыкаў на ўчастку і членаў камісіі, графікам дзяжурства і работай старшыні камісіі. Назіральнікі ад АБСЕ адмовіліся ад каментарыяў.

Текст: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений