Як галасавалі на ўчастку № 56 у асноўны дзень выбараў
12:21 / 17.11.2019
– Для мяне дзень выбараў – святочны. Заўсёды галасую ў асноўны дзень, – гаворыць жыхарка Гудагая Станіслава Козіч. – Хочацца, каб абраны сёння дэпутат, больш увагі ўдзяляў насельніцтву і яго праблемам і апраўдаў надзеі жыхароў раёна.
– У час правядзення датэрміновага галасавання мы працавалі, – гавораць муж і жонка Мінкевічы. – Сёння ў нас выхадны – галасуем за сваю будучыню і шчаслівае жыццё нашых дзяцей і ўнукаў.
Многія на ўчастак прыходзілі сем’ямі, аддавалі свой голас за кандыдата ў дэпутаты і, атрымаўшы запрашэнне на святочны канцэрт, абяцалі завітаць у дом культуры яшчэ раз.