Астраўчане галасуюць датэрмінова
Нямала жадаючых прагаласаваць датэрмінова прыходзяць на выбарчы ўчастак №42.
Ірына Лях:
– Я даўно вызначылася, за якога кандыдата ў дэпутаты аддам свой голас, таму і прагаласавала датэрмінова. Да таго ж выбарчы ўчастак знаходзіцца ў школе, дзе працую, таму гэта яшчэ і зручна. Спадзяюся, народны абраннік ад нашай акругі будзе годна прадстаўляць інтарэсы Астравеччыны ў парламенце і на заканадаўчым узроўні вырашаць палітычныя і сацыяльныя пытанні на дабрабыт нашага раёна і краіны.
Юлія Бруйко:
– Я лічу, што гэта грамадзянскі абавязак кожнага чалавека – прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць. Да таго ж, як сакратар пярвічнай арганізацыі ГА БРСМ, хачу сваім прыкладам прадэманстраваць падрастаючаму пакаленню, што моладзь павінна цікавіцца і ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны. Будучыню Радзімы ствараць маладым!