Датэрміновае галасаванне: выбаршчыкі ідуць

14:49 / 15.11.2019

Актыўна праходзіць датэрміновае галасаванне на выбарчым участку №43 у Астраўцы.

IMG_8512.jpg

Жадаючых аддаць голас за свайго кандыдата ў дэпутаты шмат.

Гражына Петрулевіч, назіральнік ад раённай грамадскай арганізацыі «Белая Русь»:

IMG_8508.jpg

– Не першы раз з’яўляюся назіральнікам на выбарах – толькі на прэзідэнцкіх была двойчы, не лічачы парламенцкіх. У гэтым годзе на нашым выбарчым участку абстаноўка спакойная. Актыўна галасуе моладзь, што вельмі радуе. Найбольшая колькасць выбаршчыкаў, як правіла, назіраецца з раніцы. Акрамя мяне, на ўчастку працуюць назіральнікі ад раённых прафсаюзных пярвічак, Беларускага саюза жанчын, БРCМ і савета ветэранаў.

Іван Базюк, выбаршчык:

IMG_8518.jpg

– Вырашыў прагаласаваць датэрмінова, таму што ў выхадныя буду на працы. А каб не прыняць удзел у выбарах – такога ў маім жыцці яшчэ не было. Калі галасую ў асноўны дзень – іду на ўчастак, як на вялікае свята.

Святлана Бычкова, выбаршчык:

IMG_8527.jpg

– У нядзелю нас з мужам не будзе ў горадзе, таму вырашылі прагаласаваць сёння. На выбары ходзім заўсёды – лічу, што гэта святы абавязак кожнага грамадзяніна. Ад кандыдата, якому людзі выкажуць найбольшы давер, чакаю паляпшэння ўмоў жыцця. Хоць Астравец і так развіваецца хуткімі тэмпамі і ў правільным накірунку. Хочацца, каб усё, што будзе зроблена для нас, засталося і нашым унукам.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович