Жанчыны Астравеччыны – актывісты выбарчай кампаніі

10:59 / 15.11.2019
941

Раённая арганізацыя «Беларускі саюз жанчын» актыўна далучылася да правядзення выбараў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання.

– Штодзень я бываю на выбарчым ўчастку №45 – з’яўляюся назіральнікам. Бачу, што выбары праходзяць спакойна, людзі прыходзяць на выбарчыя ўчасткі цэлымі сем’ямі, з добрым настроем. Жанчыны Астравеччыны – адны з актыўных удзельнікаў сёлетняй выбарчай кампаніі. 15 прадстаўніц нашай арганізацыі ўваходзяць у склад выбарчых камісій, 32 – з’яўляюцца назіральнікамі.

000000001.jpg

Мы праводзілі пікеты, на якіх заклікалі прыйсці на выбары і аддаць свой голас за аднаго з кандыдатаў у дэпутаты, цяпер далучыліся да абласной акцыі «Усёй сям’ёй на выбары», – расказвае старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Наталля Баніцэвіч.

0.jpg

– У асноўны дзень выбараў таксама буду сачыць за ходам галасавання, таму свой выбар я зрабіла датэрмінова – аддала голас за дастойнага кандытата. Хацелася б, каб новы склад парламента больш увагі ўдзяліў рабоце з моладдзю, – адзначыла Наталля Баніцэвіч.

Текст: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений