Муралы Дениса Ходоса появились в Ивье

14:59 / 01.11.2019
612

У сёлетні юбілейны для Іўя год – суседзі нядаўна адзначылі 585 гадоў з дня заснавання горада – два яго будынкі ўпрыгожылі велічныя муралы работы астравецкага мастака Дзяніса Ходаса.

На адным, размешчаным на тарцавой частцы жылога дома, – выява герба горада. На ім увекавечана княгіня Ева, з іменем якой, па легендзе, звязана назва Іўя. На другім, які ўпрыгожыў адну са сцен гімназіі, – палац Мястоўскіх.

Ева.jpg

Нагадаем: муралы Дзяніса Ходаса – герб Астраўца і партрэт «белавалосага консула» Іосіфа Гашкевіча – летась напярэдадні святкавання юбілею Астраўца ўпрыгожылі будынкі і нашага горада. Распісаныя Дзянісам камяні – аляня, смоўж, мядзведзь – радуюць вока праезджых узбоч дарог раёна. Яго работы ўпрыгожваюць будынкі і тэрыторыі многіх устаноў і арганізацый раёна.

Радуе, што талент астравецкага мастака па вартасці ацанілі не толькі землякі, але і нашы суседзі.

Текст: Нина Рыбик
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений