Переписчики пошли по домам

08:52 / 21.10.2019

Стартовал второй этап переписи населения.

Да гараджан і сельскіх жыхароў, якія не змаглі прыйсці на стацыянарны ўчастак або адказаць на пытанні праз інтэрнэт, прыйдуць перапісчыкі.

Адной з першых, да каго завітала перапісчык Інга Шлыковіч, стала пенсіянерка Марыя Паляшчук.

IMG_1558.jpg

– Жыву далёка ад цэнтра горада, дзе размясціўся стацыянарны ўчастак, а я хаджу толькі па хаце ды вакол дома: ногі баляць, – расказвае Марыя Якаўлеўна. – Пра перапіс ведала, пра яго тэрміны – таксама начэквала, што і да мне прыйдуць. Вось і пашпарт прыгатавала.


Нагадваем:

– пазнаць перапісчыка можна па персанальнай сумцы з надпісам «Перапіс насельніцтва» і імем перапісчыка, планшэце і бэйджы;

IMG_1565.jpg

– вы маеце права патрабаваць у перапісчыка яго пасведчанне;

– вы можаце азнаёміцца з перапісным лістом, які запаўняў перапісчык.


ЛІЧБЫ

Па стане на 18 кастрычніка, у Астравецкім раёне перапіс прайшло каля 17 тысяч чалавек, праз інтэрнэт перапісалася каля 25 % ад агульнай колькасці насельніцтва раёна. Астатнія запоўнілі анкеты на стацыянарных або мабільных стацыянарных участках у сваіх арганізацыях і на прадпрыемствах.

IMG_1560.jpg


Текст:
Фото: Ольга Хотянович