Ярко, весело, масштабно в Островце прошла осенняя ярмарка (фоторепортаж)

17:55 / 19.10.2019

Традыцыйны восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш, які сёлета ўпершыню прайшоў на аўтамабільнай стаянцы па вуліцы Берагавой, стаў сапраўдным святам для астраўчан і гасцей горада.

Хоць першапачаткова планавалася правесці яго па месцы былой «прапіскі»: на аўтамабільнай стаянцы ля раённай цэнтральнай бальніцы – але арганізатары вырашылі па-свойму – і, трэба сказаць, не памыліліся.

2.jpg

Такога маштабу кірмашу астраўчане яшчэ не бачылі: каб абысці ўсе кропкі, прыгледзецца да цэн, трэба было патраціць добрую гадзіну, а то і дзве.

На сёлетнім кірмашы было ўсё: і гародніна, і мяса, і рыба, і саджанцы. Прычым, прапанова перавысіла попыт: тую ж бульбу ці капусту можна было набыць у многіх кропках. Прадпрымальнікі прапаноўвалі цёплыя шкарпэткі, валёнкі, прыгожыя шалікі, арэхі, яблыкі, насенне, журавіны, мёд – словам, купіць можна было ўсё, чаго пажадае душа, былі б толькі грошы. Дарэчы, у некаторых гандлёвых кропках можна было разлічыцца банкаўскай карткай.

1.jpg

3.jpg

4.jpg

На імправізаванай пляцоўцы наведвальнікаў кірмаша сваімі звонкімі галасамі радавалі лепшыя артысты Астравеччыны і госці са Смаргоншчыны.

 5.jpg

Дзеткам таксама было чым заняцца: паскакаць на батуце, праехацца на павозіку ці сапраўдным поні.

7.jpg

6.jpg

Завітаўшы на падворкі, якія выставілі ўсе гаспадаркі раёна, можна было даведацца, чым адметнае кожнае сельскагаспадарчае прадпрыемства. Ля хаты варнянцаў рос яблыневы сад, а на верцяле смажыўся кабанчык. На гудагайскім падворку можна было прымераць сплецены з розных каласкоў вяночак і сфатаграфавацца. Ля саўгаснай сядзібы спыніліся гарбузны маніту і зроблены з галінак трактар. Міхалішкаўская «хата – усім багата»: працаўнікі гэтай гаспадаркі прывезлі з сабой на кірмаш цэлы воз гародніны. На падворку гервятцаў раскінуўся сапраўдны агарод, ну і, канешне, складана ўявіць гэтую гаспадарку без фірменых тушонак. Упершыню ў конкурсе падворкаў ўдзельнічаў і Астравецкі лясгас. Усюды гаспадары хлебам і соллю, песнямі і танцамі гасцінна віталі журы. Найлепш гэта атрымалася ў гервятцаў – іх падворак быў прызнаны лепшым. Другое месца – у КСУП «Міхалішкі», трэцяе – у КСУП «Варняны». Да слова сказаць, пераможаных не было: усе ўдзельнікі атрымалі прэміі за ўдзел. Ну а гледачы – добры настрой, якога, як і зробленых на кірмашы пакупак, хопіць яшчэ надоўга.

9.jpg

8.jpg


10.jpg

11.jpg

12.jpg

13.jpg

Текст:
Фото: Алёна Ганулич