Принимаются детские рисунки и стихи для календаря на будущий год

12:06 / 18.10.2019

Вы ўжо запасліся календарамі на будучы год? Калі не, то не спяшайцеся – у вас будзе магчымасць набыць абсалютна арыгінальны астравецкі каляндар, які да новага года плануе выдаць рэдакцыя газеты.


А дапамагчы ў гэтым мы просім нашых таленавітых дзяцей – і прапаноўваем  ім стаць удзельнікамі конкурсу вершаў і малюнкаў «Малая радзіма вачыма дзяцей».

Кожны месяц новага года мы плануем аздобіць дзіцячымі малюнкам і вершам (зразумела, што неабавязкова ў іх павінен быць адзін аўтар). І гэта могуць быць не толькі краявіды родных мясцін, а і партрэты вашых родных, сямейныя святы, дзіцячыя забавы, школьныя будні, смачны сняданак у бабулі – намаляваць і апісаць можна ўсё, з чым у вас асацыіруецца малая радзіма


Малюнкі могуць быць выкананы  ў любой тэхніцы. Вершы прымаюцца на рускай і беларускай мовах, але пры іншых роўных умовах перавага будзе аддавацца беларускім.

З дасланых работ рэдакцыя адбярэ лепшыя малюнкі і вершы, якія праілюструюць кожны месяц года – і надрукуе каляндар на новы год.

А каб ён не спазніўся да сваіх чыта­чоў, малюнкі і вершы на конкурс мы прымаем да 20 лістапада – таму паспяшайцеся.

Пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы і прызы, а таксама календары са сваімі творамі. А ўсе астатнія змогуць іх набыць. 


!Просьба да бацькоў і настаўнікаў: калі ласка, не псуйце дзіцячыя малюнкі і вершы спробамі іх удасканаліць! Па-першае, гэта адразу бачна, а галоўнае, няма нічога лепш дзіцячай недасканалай непасрэднасці. Няхай яна і стане галоўнай адметнасцю новага астравецкага календара!

Текст: Главный администратор