Астравецкія баксёры заваявалі «алімпійскую» «бронзу»

09:21 / 27.09.2019
Дарослыя і юныя баксёры з Астравеччыны зноў радуюць сваіх балельшчыкаў удалымі выступленнямі і новымі медалямі. 

Чэмпіянат свету по боксе сярод мужчын у Екацерынбургу.  

На працягу некалькіх дзён аматары гэтага мужнага віду спорту сачылі за выступленнем нашага земляка Віталя Бандарэнкі на такім масштабным спаборніцтве. І майстар спорту міжнароднага класа не падвёў сваіх балельшчыкаў, прадэманстраваўшы выдатную тэхніку бою і вытрымку. У выніку Віталь, у вагавой катэгорыі якога спаборнічала 49 спартсменаў, прайшоў у 1/8 фіналу. Аднак падчас бою з італьянскім сапернікам суддзі аддалі перавагу праціўніку – і наш зямляк завяршыў выступленне. 

Хоць Віталь Бандарэнка і не скарыў сусветны п’едэстал, але выхад у 1/8 фіналу чэмпіянату свету – годны вынік. Ганарымся земляком, які для нас – лепшы. 

1.jpg


Алімпійскія дні моладзі Беларусі па боксе сярод удзельнікаў 2002-2003 гадоў нараджэння.

У Гомелі, дзе праходзілі спа­борніцтвы, сабраліся лепшыя спартсмены з усёй рэспублікі, былі там і прадстаўнікі Астравеччыны. 

У выніку Алег Сільвановіч і Артур Цехановіч правялі добрыя баі і заваявалі бронзавыя медалі.  
Текст: