Ордэн Маці атрымалі чатыры жанчыны з Астравецкага раёна

10:00 / 21.09.2019
1837

Атрымліваць узнагароды заўсёды прыемна. Тым больш ганарова і пачэсна пачуць словы ўдзячнасці і прызнання ў адно з юбілейных святаў, якое сёлета адзначаецца ў нашай вобласці.

Падчас святочнага мерапрыемства, прымеркаванага да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці, што прайшло ў Астраўцы, чатыром шматдзетным жанчынам, якія выхавалі пяцёра і шасцёра дзяцей, уручылі ордэны Маці. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 жніўня 2019 года.

8.jpg

9.jpg

Старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін павіншаваў Алену Давідовіч з аграгарадка Падольцы, у сям’і якой гадуюцца пяцёра дзяцей; Таццяну Вайдак з пасёлка Гудагай, якая нарадзіла і выхоўвае шасцёра дзяцей; Галіну Вайцяхоўскую з Гудагая, якая выхоўвае пяцёра дзяцей, і Аксану Трыбоцкую з аграгарадка Рытань, якая гадуе шасцёра дзяцей, з гэтай знамянальнай падзеяй, уручаючы ім ордэны Маці.

1.jpg

2.jpg

3.jpg

4.jpg

У гэты дзень шматдзетныя маці прымалі віншаванні ад астравецкіх артыстаў і сваіх сем’яў – мужоў, дзяцей і родных.

5.jpg

6.jpg

7.jpg

Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений