Как островчане провели лето

08:03 / 20.09.2019
У астраўчан і гасцей горада карэспандэнт пацікавіўся, як яны правялі лета. 

Мілана Аліхвер, вучаніца:

Аліхвер.jpg



– Разам з бацькамі ездзілі адпачываць на возера Нарач. Здорава было начаваць у палатках – адчула сябе сапраўдным турыстам. Яшчэ два тыдні гасцявала ў дзядулі ў пасёлку Варапаева. А ў астатні час сустракалася з сяброўкамі, мы елі марожанае, гулялі па горадзе.  

Іван Кандратаў, індывідуальны прадпрымальнік (без фота):

– У адной з сацыяльных сетак убачыў цудоўнае выказванне: варта збіраць не грошы, а ўражанні. Цал­кам з гэтым згодны. Праграму мінімум на лета выканаў: з сябрамі правёў два тыдні ў Карпатах і, нарэшце, пападарожнічаў на веласіпедзе па Астравеччыне. У Варнянах спадабалася вежа на востраве, а ў Міхалішках – касцёл і Вілія. 

Наталля Кляпец, намеснік дырэктара:

Кляпец.jpg



– Пра які адпачынак вы кажаце! (Усміхаецца). Работа, работа і яшчэ раз работа. У нас ёсць магазін для творчасці і рукадзелля і невялікі бізнес – трэба ўсюды паспець. Мне здаецца, што ў людзей, якія працуюць на сябе, увогуле паняцця «адпачынак» няма. 

Вікторыя і Паліна Ражко, вучаніцы

Ражко.jpg



Вікторыя:

– Цэлае лета купаліся і загаралі! А яшчэ з’ездзілі ў Маладзечна ў забаўляльны цэнтр «Джунглі». 

Паліна: 

– І дапамагалі маме. Мы жывём у Малях і ў нас шмат рознай жывёлы. Я штодзень карміла бычка свежай травой, а ён за гэта лізаў мне рукі. 

Текст:
Фото: Алёна Ганулич