За что дети любят свою Страчанку
      16:17 / 09.09.2019
      
        			          
    
  Дзеці, што сабраліся ў Страчанскай бібліятэцы на пазнавальную гадзіну «Вёсачка Страчанка – яе гісторыя», у роднай вёсцы ведаюць усё да дробязей: кожную вуліцу і завулак, кожнае дрэўца, кожнага жыхара. А ўжо тым больш – любімае месца адпачынку, Страчу. Як прыемна прачнуцца ў роднай хаце пад кукарэканне пеўняў і ўдыхнуць на поўныя грудзі свежага паветра! Пасля дажджу вясёлка над ракой так і вабіць прабегчыся па ёй, такой яркай і насычанай. І колькі прыгожых кветак у полі, на лузе…
  
Любяць дзеці сваю Страчанку, пра гісторыю якой яны даведаліся ў бібліятэцы.
Наперадзе ў страчанскіх дзетак – вялікае жыццё. Але куды б ні закінуў іх лёс, родныя краявіды, працавітыя аднавяскоўцы, бацькоўская хата, дзіцячыя сцежкі-дарожкі назаўсёды застануцца ў іх памяці.
 Ганна ТРУБІЦКАЯ,
 бібліятэкар Страчанскай бібліятэкі
 
  
								 
								 
								