За ўражаннямі – у лагер, або як Міхалішкаўскія школьнікі правялі апошні летні месяц

13:43 / 05.09.2019
445

Адшумела, адзвінела, адгаманіла вясёлымі галасамі звонкае лета. Выхаванцы летніка «Вілія» Міхалішкаўскай сярэдняй школы яшчэ доўга будуць успамінаць дні адпачынку.

0.jpg

Што ж чакала дзяцей у летніку? Мерапрыемствы па здаровым ладзе жыцця, выкананню правіл бяспекі, 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці і вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У Год малой радзімы вучні пабывалі на экалагічных прагулках, прынялі ўдзел у музычных гадзінах і відэападарожжах. Выхаванцы лагера актыўна ўдзельнічалі ў турнірах, спартыўных мерапрыемствах, віктарынах і конкурсах.

Па водгуках саміх удзельнікаў, асабліва цікавымі і запамінальнымі сталі падарожжы. З бліжэйшых – у фізкультурна-аздараўленчы комплекс у Астраўцы. Удалася паездка да суседзяў – у лагер «Зубраня», дзе дзеці наведалі пакой забаў, купаліся ў басейне з шарыкамі, каталіся на квадрацыкле, забаўляліся на тарзанцы, скакалі на батуце.

ФОК Островец.jpg

Захапляльным было падарожжа ў Навагрудак. Экскурсія ў гісторыка-краязнаўчы музей, знаёмства з гісторыяй горада і яго вядомымі жыхарамі, наведванне замка, паездка на возера Свіцязь, у эколага-інфармацыйны цэнтр, дзе дзецям прапанавалі паставіць казку і выканаць галоўныя ролі, – уражанні засталіся незабыўнымі.

изображение_viber_2019-08-16_12-20-05.jpg

Жнівеньская змена летніка закончылася, але яна працягваецца ва ўспамінах і ўражаннях нашых вучняў, у набытых сіле і здароўі.

В. МЕЛЬДЗЮК,
дырэктар лагера 
«Вілія» Міхалішкаўскай СШ

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений