Дзеці з дома сямейнага тыпу атрымалі падарункі ад добрых сэрцаў

08:10 / 29.08.2019

Не з пустымі рукамі напярэдадні новага навучальнага года наведаліся ў дом сямейнага тыпу ў Астраўцы прадстаўнікі райкама ГА БРСМ.

1.jpg

У рамках рэспубліканскай акцыі «У школу – з добрым сэрцам» актывісты раённай маладзёжнай арганізацыі ўручылі дзецям разнастайныя школьныя прылады, якія вельмі хутка ім спатрэбяцца. І гэта – толькі першая ластаўка дабрачыннага марафона, удзельнікам якога можа стаць кожны з вас.

2.jpg

Нагадваем, што ў райкаме ГА БРСМ, які знаходзіцца на вуліцы Ленінскай, 5 (другі паверх), працягвае дзейнічаць пункт збору адзення, абутку, канцылярскіх, спартыўных і іншых школьных прылад. Усе гэта будзе перададзена дзецям з малазабяспечаных сем’яў.

Текст: