Трэцімі ў раёне «тысячнікамі» сталі гервятцы
16:29 / 31.07.2019
На Астравеччыне абмалочана амаль палова плошчаў збожжавых і зернебабовых. Сёння на свой рахунак жаданую тысячу тон збожжа зноў запісалі хлебаробы КСУП «Гервяты» – маладзёжны экіпаж у складзе Валерыя Бучынскага і Кірыла Плаўскага.
У пары маладыя людзі працуюць першы раз, хоць для Валерыя сёлетняе жніво – чацвёртае.
– Кожнаму камбайнеру хочацца стаць «тысячнікам». Але такой мэты, прызнацца, перад сабой не ставіў – стараўся добра працаваць, і ўсё атрымалася, – падзяліўся Валерый.
Маладзёжны экіпаж прымаў віншаванні, Падзякі і грашовыя прэміі ад кіраўніцтва гаспадаркі, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прафсаюзнай пярвічкі гаспадаркі.