Першымі ў раёне тысячу тон збожжа намалацілі гервяцкія камбайнеры

16:35 / 29.07.2019

Першымі ў раёне сярод камбайнерскіх і маладзёжных экіпажаў тысячу тон збожжа намалацілі Валерый Васільчык і Вадзім Лукойць з КСУП «Гервяты».

IMG_3968.jpg

Першыя «тысячнікі»-камбайнеры Валерый Васільчык і Вадзім Лукойць

Да гэтай перамогі Валерый ішоў дзесяць гадоў.

– На камбайне КЗС-1218 працую шосты сезон. Летась разам з напарнікам другімі ў раёне сярод маладзёжных экіпажаў намалацілі тысячу тон збожжа, пазалетась – таксама былі ў пяцёрцы «тысячнікаў», – расказвае Валерый. – Канешне, хацелася быць першым – і сёлета мая мара здзейснілася.

– Гэта запаветная мара кожнага камбайнера, – падтрымаў Валерыя яго напарнік Вадзім. – Па мэтавым накіраванні ад КСУП «Гервяты» вучуся на аграмеханічным факультэце Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Сёлетняе жніво ў якасці памочніка камбайнера для мяне трэцяе. У пары з Валерыем працую першы год – і, як бачыце, вынікова!

Павіншаваць гервяцкіх камбайнераў з перамогай у жніўным спаборніцтве прама ў поле прыехала кіраўніцтва раёна і КСУП «Гервяты», райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прафсаюзнай пярвічкі гаспадаракі.

IMG_3950.jpg

Дырэктар КСУП «Гервяты» Ігар Жданаў уручае заслужаныя прэміі лепшым камбайнерам


IMG_3947.jpg

Віншаванне ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрыя Адулы

Пад песні ў выкананні артыстаў раённай культуры хлебаробам былі ўручаны Падзякі ад Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, грашовыя прэміі, памятныя падарункі і кветкі.

IMG_3929.jpg

IMG_3932.jpg

IMG_3936.jpg

IMG_3935.jpg

– Трэці год запар гервяцкія камбайнеры першымі ў раёне намалочваюць тысячу тон збожжа, – віншуючы хлебаробаў, сказаў першы намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла. – Гэта не толькі ваша заслуга, але і ўсяго калектыву КСУП «Гервяты». Спадзяюся, што тысяча тон – гэта не мяжа, і сёлета вы яшчэ намалоціце дзве тысячы тон збожжа.

IMG_3956.jpg

Першы намеснік старшыні райвыканкама Іван Карніла віншуе пераможцаў жніўнага спаборніцтва

Па ўмовах жніўнага спаборніцтва, была адзначана і работа галоўнага агранома КСУП «Гервяты» Аляксандра Кавалькі.

IMG_3960.jpg

Галоўны аграном КСУП «Гервяты» Аляксандр Кавалька

Віншуем хлебаробаў з перамогай!

Текст:
Фото: Алёна Ганулич