Тэлепраграма «ТВА. ТВой Астравец» – лепшая ў вобласці

15:49 / 08.07.2019
767

Прыемнай навіной для журналістаў  «Астравецкай праўды» завяршылася прэс-канферэнцыя Уладзіміра Краўцова, якая на мінулым тыдні прайшла ў Карэлічах.

Падчас яе былі падведзены вынікі  абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый газет, тэле- і радыёпраграм і  журналістаў СМІ. Дыпломы   лепшым сродкам ма­савай інфармацыі вобласці ўручыў старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

У іх лік трапіла тэлепраграма «ТВА. ТВой Астравец» установы «Рэдакцыя газеты «Астравецкая праўда». Гэта першая значная ўзнагарода нашай тэлепраграмы – і верыцца, што не апошняя! 

Шчыра віншуем нашых тале­на­вітых калег – журналістаў, тэлеаператараў і інжынераў ві­дэа­мантажа!

2019-07-08_11_01_53_1.jpg

НА ФОТА: у кадры і за кадрам Роберт Іванчык, Ангеліна Мікліс, Дзмітрый Каралевіч, Рыгор Рэвака

Гэта іх перамога!

Текст: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений