На Астравеччыне праходзіць пленэр разьбяроў па дрэве
Па запрашэнні Астравецкага лясгаса на Астравеччыну завіталі добра вядомыя ў Беларусі і за яе межамі разьбяры па дрэве Мікалай Скляр і Валянцін Багдзевіч з Гродна, Анатоль Туркоў з Камянца Брэсцкай вобласці і Сяргей Козел з Баранавічаў.
Ужо пяты дзень майстры на ўлонні прыроды ў паляўнічым доміку ў Задворніках ствараюць пад адкрытым небам малыя архітэктурныя формы. Дотык бензапілы да цвёрдага дубовага бервяна – і сыплюцца, нібыта дождж, апілкі. Праз некалькі гадзін карпатлівай працы пачынае вымалёўвацца сілуэт стройнага цыбатага аляняці. Да прыгажуні-русалкі прытулілася Баба Яга, праўда, калі ўсе работы будуць завершаны, іх раздзеляць.
Кіраўніцтва лясгаса не абмяжоўвала майстроў ў тэматыцы – сама задворніцая прырода прадыктавала разьбярам матывы адвечнага беларускага фальклору.
Пасля пленэру некаторыя фігуры застануцца ў Астравецкім лясгасе, іншыя ўпрыгожаць месцы адпачынку на Сарачанскіх азёрах.
Чаму праца над драўлянымі фігурамі разбойнікаў, якія былі распятыя разам з Хрыстом на Галгофе, для гервяцкага касцёла Святой Тройцы цяжка далася Валянціну Багдзевічу? Які галоўны інструмент разьбяра па дрэве? Пра гэта і іншае чытайце ў адным з наступных нумароў “Астравецкай праўды”.