За мусор в лесу – уголовная ответственность

07:15 / 16.05.2019

З закрыццём міні-палігонаў у сельскай мясцовасці некаторыя вяскоўцы вырашылі не замарочвацца над пытаннем, куды дзяваць смецце, і сталі вывозіць яго ў лес, напэўна, не ведаючы, што за паўторны вываз смецця можа наступіць крымінальная адказнасць…

Лавіць парушальнікаў ляснога заканадаўства лесаводам дапамагаюць партатыўныя аўтаномныя камеры фотафіксацыі, якія ў народзе называюць фотапасткамі. Ставяць іх на з’ездах з трас, каля месцаў адпачынку, у лясах паблізу населеных пунктаў – там, дзе часцей за ўсё ўзнікаюць несанкцыянаваныя сметнікі.

– За апошні час мы склалі 5 адміністрацыйных пратаколаў, з якіх тры – дзякуючы камерам фотафіксацыі, – расказаў інжынер па ахове і абароне лесу Андрэй Шыкавец. – Сёлета колькасць смецця ў лясах павялічылася. Хутчэй за ўсё, з-за закрыцця палігонаў. Я не разумею логікі людзей, якія вывозяць смецце ў лес. Навошта гэта рабіць, калі можна заключыць дамову з жыллёва-камунальнай гаспадаркай – і спаць спакойна: за смеццем прыедзе спецыяльная машына.

Штогод намаганнямі Астравецкага лясгаса і лясніцтваў праводзіцца шмат работы па навядзенні парадку ў лесе. Самыя актыўныя памочнікі – школьнікі і настаўнікі, актывісты грамадскіх аб’яднанняў – кожную восень і вясну дапамагаюць лесаводам збіраць у лесе смецце.


Да ведама

За забруджванне лесу прадугледжаны штраф:

- для юрыдычных асоб – да 300 базавых велічынь;

- для фізічных – да 20 базавых велічынь.

Акрамя гэтага, давядзецца заплаціць за кожны знішчаны квадрат расліннасці і кубаметр смецця.


Выпіска з Крымінальнага кодэксу:

“Забруджванне лесу адходамі ці сцёкавымі водамі або іншым спосабам (забруджванне лесу), зробленае на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага сыскання за такое ж правапарушэнне,  караецца грамадскімі работамі ці штрафам, ці арыштам; ці абмежаваннем свабоды на тэрмін да трох гадоў…

Текст: