Грантовые проекты реализуются в Мальском УПК и островецком ДЦРР № 1 при финансовой поддержке АО ИК АСЭ

12:57 / 10.05.2019

У мальскім дзіцячым садку – пачатковай школе і дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 пры фінансавай падтрымцы Прадстаўніцтва акцыянернага таварыства “Інжынірынгавая кампанія “Атамбудэкспарт” у Рэспубліцы Беларусь рэалізаваны праекты па арт-тэрапіі і навучанню дзяцей бяспечным паводзінам.

IMG-4b351cbb968fafe9f5ed75b70366eb8b-V.jpg

Праект “Азбука бяспекі” рэалізуе Мальскі дзіцячы сад – пачатковая школа.

Гэта ўстанова, з’яўляючыся рэсурсным цэнтрам па асновах бяспекі жыццядзейнасці, з дапамогай спонсарскіх сродкаў змагла набыць гульнёвы комплекс для навучальнага пакою і стварыць адукацыйны квэст, пагуляць у які прыязджаюць і вучні з іншых школ раёна.

IMG-4e65034f0130300abb64f25a34720ed0-V.jpg

– Дзеці лепш запамінаюць парады, калі яны даюцца праз гульню, асабліва папулярныя цяпер квэсты – у іх гуляюць нават дарослыя, – тлумачыць дырэктар Мальскага НПК Анастасія Багдановіч. – Праходзячы розныя этапы, школьнікі знаёмяцца з правіламі дарожнага руху і паводзін з незнаёмымі людзьмі, даведваюцца пра небяспечныя гульні, вучацца правільнаму абыходжанню з агнём, аказанню першай медыцынскай дапамогі, а таксама ўдзельнічаюць у спартыўных эстафетах.

IMG_20190323_110026.jpg


ЛІЧБА

50 000 расійскіх рублёў атрымаў Мальскі НПК для ажыццяўлення ініцыятывы.


Праект па арт-тэрапіі распрацавалі ў астравецкім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1.

1.jpg

Папярэдзіць у малышоў стрэсавыя рэакцыі, навучыць спраўляцца з негатыўнымі эмоцыямі і захаваць іх псіхічнае здароўе магчыма праз мастацтва і творчасць, лічыць кіраўнік праекта, выхавацель Яніна Сымановіч.

2.jpg

– За грантавыя сродкі мы абсталявалі куток арт-тэрапіі. Яніна Рыгораўна распрацавала серыю заняткаў “Развівайка”, на якіх выкарыстоўвае казка- і лялькатэрапію, выяўленчую, музычную і колерную тэрапіі – і гэта нашым выхаванцам вельмі падабаецца, яны ідуць на заняткі з задавальненнем, – расказвае загадчык ДЦРД № 1 Алена Васільчык.

3.jpg


ЛІЧБА

50 000 расійскіх рублёў было выдзелена на рэалізацыю праекта па арт-тэрапіі.


Дарэчы, у мінулым годзе гэтыя дзве ўстановы таксама атрымалі гранты ад АТ ІК АСЭ на ажыццяўленне сваіх ініцыятыў: Мальскі НПК з дапамогай выдзеленых сродкаў распрацаваў шэраг экскурсій па азнаямленню з асобай нашага славутага земляка Іосіфа Гашкевіча, а ДЦРД – на правядзенне патрыятычнай гульні “Зарніца”.

Текст:
Фото: з архіваў Мальскага НПК і ДЦРД №1