В “Островецкой правде” – новый руководитель

10:12 / 29.04.2019

Распараджэннем старшыні раённага выканаўчага камітэта галоўным рэдактарам газеты "Астравецкая праўда" прызначана Алена Ярашэвіч.

1.jpg

Алена Генрыхаўна нарадзілася 30 ліпеня 1977 года ў пасёлку Гудагай. Закончыла Гудагайскую сярэднюю школу і філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта.

Працоўную дзейнасць пачынала ў Гудагайскай сярэдняй школе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Працавала таксама настаўнікам англійскай мовы, намеснікам дырэктара на вучэбнай рабоце.

З 2009 года Алена Ярашэвіч працуе ў штаце “Астравецкай праўды” – спачатку карэспандэнтам, затым – намеснікам галоўнага рэдактара. За гэты час атрымала яшчэ адну вышэйшую адукацыю: з адзнакай закончыла інстытут журналісткі Белдзяржуніверсітэта па спецыяльнасці “Сродкі масавай інфармацыі”.

Замужам. Выхоўвае сына, студэнта БНТУ.

Текст: Нина Рыбик