Водитель с мобильником и пассажир без билета. Что общего?

10:01 / 29.04.2019
Тэма бяспечнага праезду людзей у маршрутках не можа не хваляваць тых, хто імі карыстаецца. А такіх, трэба адзначыць, нямала.

Вось і чытач «Астравец­кай праўды» Леанід Андрэеў у сваім лісце ў рэдакцыю паставіў шэраг пасажырскіх «Дзе? Як? І пры якіх абставінах?»
Для таго каб адказаць на пытанні чытача, звяртаемся да нарматыўнага дакумента «Правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў»  і ў Гро­дзенскае абласное камунальнае транспартнае ўнітарнае прадпрыемства «Аператар па­са­жырскіх перавозак».

О.Хотянович. Подвези меня скорей....jpg


1. Якія парушэнні правілаў перавозак пасажыр можа вызначыць самастойна?

На прыметным месцы ў маршрутным таксі павінна знаходзіцца візітная картка з фотаздымкам вадзіцеля і звесткамі пра яго, інфармацыя пра аўтамабільнага перавозчыка і пра  месцазнаходжанне кнігі заўваг і прапаноў, даведка пра аплату за безбілетны праезд, колькасць пасадачных месцаў, а таксама ўказальнікі запаснага выхаду і прыбораў экстраннага адкрыцця дзвярэй.

2. Калі і куды напраўляць інфармацыю аб парушэнні пра­вілаў перавозак паса­жы­раў?

Праводзіць праверкі і кантралюе работу маршрутак Транспартная інспекцыя Міні­стэрства транспарту  і каму­нікацый Рэспублікі Беларусь. Туды  пасля прыбыцця на месца прызначэння можа направіць свае заўвагі пасажыр.


З заўвагамі аб пару­шэнні Правілаў пера­возак паса­жыраў у Гродзенскім рэгіёне працуе філіял Транспартнай інспекцыі па Гродзенскай вобласці.

3. Ці дазваляецца міжга­роднім маршруткам пера­возіць «стаячых» паса­жы­раў?

Перавозіць пасажыраў міжга­родніх маршрутаў дазва­ляец­ца аўтобусам катэгорыі М2, у якіх колькасць пасажыраў не можа перавышаць колькасць месцаў для сядзення.

автобусы М2.jpg

Катэгорыі ў тэхнічным рэгламенце


4. Калі вадзіцель павінен выдаваць праязны білет – пры пасадцы або высадцы пасажыраў? І ці патрэбен ён увогуле?

Пасажыр павінен купіць білет у вадзіцеля або ў касе аўтастанцыі да пачатку паездкі. Калі ў аўтобусе білеты прадае кандуктар, праязны дакумент у яго можна набыць да наступнага прыпынку аўтобуса. 
Наяўнасць білета ў пасажыра гарантуе, што ён мае права на выплату страхоўкі пры дарожна-транспартным здарэнні з удзелам аўтобуса.


Абілечваць паса­­­жы­раў вадзіцелю дазваляецца толькі на прыпынках.

5. Ці дазваляецца  вадзіцелю размаўляць па мабільным тэлефоне і курыць падчас руху аўтобуса?

Карыстацца мабільным тэлефонам без спецыяльных прылад, якія дазваляюць весці размову без выкарыстання рук, і курыць у салоне аўтобуса падчас яго руху вадзіцелю забаронена.

6. Ці мае права вадзіцель высадзіць п’янага пасажыра?

Высадзіць нецвярозага пасажыра на бліжэйшым прыпынку вадзіцель мае права, калі той парушае грамадскі парадак, знешнім відам і паводзінамі абраджае грамадскую маральнасць.


Вадзіцель можа высадзіць і цвярозага  пасажыра, калі той парушыць правілы перавозкі багажу, не заплаціць за праезд і калі ў аўтобусе не будзе для гэтага пасажыра свабоднага месца.

Больш падрабязна з правіламі аўтамабільных  перавозак пасажыраў можна азнаёміцца на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-парталу Рэспублікі Беларусь pravo.by.

Текст: