Якія месцы ў Астраўцы па душы яго жыхарам

09:17 / 29.04.2019
З нагоды сёмай гадавіны Астраўца карэспандэнт «раёнкі» пацікавіўся ў яго жыхароў, якія месцы ў горадзе  яны любяць больш за ўсё. 

Алена Кірылава, Беларуская АЭС:

– На Астравеччыну мы пераехалі тры гады назад з Віцебскай вобласці. Астравец – чысты, утульны, кампактны горад – і нам тут вельмі падабаецца жыць. Не крывячы душой, скажу, што такіх чулых, спагадлівых людзей, як тут, больш нідзе не сустракала. Люблю вечаровыя шпацыры па цэнтральнай частцы горада. Таксама мне падбаецца бываць на вост­раве кахання.

1.jpg


Віктар Гаспаровіч, ДЛГУ «Астравецкі лясгас», з сынам Мікалаем:

Віктар:

– Хоць і жывём мы ў прыватным сектары Астраўца, але больш любім бываць на прыродзе, чым у горадзе. Відаць, прафесійны адбітак (Усміхаецца). А калі сур’ёзна, лічу, што Астравец за апошнія гады вельмі папрыгажэў: гэта тычыцца не толькі новых мікрараёнаў, але і цэнтральнай часткі горада.

Мікалай:

– А мне ўсё падабаецца! Наш Астравец – самы прыгожы горад у Беларусі!

2.jpg


Сцяпан Мельнік, пенсіянер:

– Гадоў дваццаць, нават дзесяць, назад ніхто не мог нават падумаць, што Астравец з правінцыйнага гарадскога пасёлка ператворыцца ў малады горад, які імкліва развіваецца. Цяжка сказаць, якое месца найбольш любімае, – я люблю Астравец увесь. Мне падабаецца бываць на вадасхо­вішчы ў мікра­раёне №2 – там я адпачываю душой. Нездарма ж кажуць, што вечна можна глядзець на працуючага чалавека, агонь і ваду.

3.jpg


Вольга Баркоўскаямагазін «Кулінарыя»:

 – У Астраўцы мне найбольш да душы зялёныя зоны: люблю прагуляцца ў лесапарку, падабаецца сквер у цэнтры горада. Там адпачываеш душой ад штодзённых клопатаў і набіраешся сіл на новы дзень. Таксама люблю востраў кахання – вельмі ж гэта рамантычнае месца!

4.jpg


Соф’я Гродзь, СШ № 2:

– Найбольш мне падабаецца хадзіць у кафэшкі і магазіны – балазе, іх цяпер у Астраўцы столькі-і-і!

5.jpg



А якое месца Астраўца найбольш дарагое вашаму сэрцу? Падзяліцеся з намі сваімі думкамі ў суполках «раёнкі» ў сацыяльных сетках.  

Текст:
Фото: Алена Гануліч