Галоўная прычына лясных пажараў – чалавек

11:37 / 28.04.2019
811

Па аператыўных зводках Мінстэрства па надзвычайных сітуацыях, толькі за адзін дзень, 25 красавіка, выратвальнікі патушылі 93 лясныя, тарфяныя пажары і палы травы… Сёлетняя вясна – гарачая ва ўсіх сэнсах не толькі для пажарных, але і лесаводаў.

– Сітуацыя вельмі сур’ёзная. Дастаткова іскрынкі, каб загарэлася трава, а за ёй і лес, – лічыць інжынер па ахове і абароне лесу Андрэй Шыкавец. – З 26 красавіка рашэннем Гродзенскага аблывыканкама ўведзена забарона на наведванне лясоў – пешшу, на веласіпедзе ці машыне. Штодзённа мы маніторым сітуацыю ў лясным фондзе і рэагуем на кожнае задымленне. Як паказвае жыццё, галоўная прычына лясных пажараў – чалавечы фактар. Сёлета з-за бяспечнасці жыхаркі адной з вёсак Астравеччыны, згарэла 2,4 гектары маладых лясных культур, якія праз некалькі гадоў маглі б стаць сапраўдным лесам.

Спецыялісты лясной гаспадаркі заклікаюць усіх жыхароў і гасцей Астравеччыны адмовіцца ад наведвання леса, разводзіць вогнішча толькі ў прыстасаваных для гжтага месцах, не выкідваць акуркі праз акно аўтамабіляў і прытрымлівацца правілаў пажарнай бяспекі.

Текст: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений