Рэспубліканскі суботнік на Астравеччыне (фота)

15:41 / 20.04.2019
1111

Да рэспубліканскага суботніка далучыліся ўсе арганізацыі і прадпрыемствы Астравеччыны.

– Суботнік ужо стаў добрай традыцыяй, – лічыць старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін. – Асноўная мэта сёлетняга – навесці парадак, добраўпарадкаваць грамадскія месцы ў горадзе і ў сельскіх населеных пунктах, азеляніць наш раён.

1.jpg

Супрацоўнікі многіх арганізацый і прадпрыемстваў, жыхары вёсак і горада наводзіць парадак на замацаваных за імі тэрыторыях сталі не чакаючы суботы, другія – шчыра і старанна папрацавалі ў суботу.

– Прыемна было далучыцца да кагорты неабыякавых людзей і папрацаваць у суботу на карысць роднай Астравеччыны і краіны ў цэлым, – падзялілася думкамі першы сакратар райкама БРСМ Віялета Алексеявец. – Тым больш у такі дзень, калі даецца адлік 75 дням да 3 ліпеня, калі наша краіна і родны Астравец адзначаць 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Нагадваем, месячнік навядзення парадку на зямлі працягваецца. Яшчэ кожны можа далучыцца да яго і зрабіць нашу Астравеччыну яшчэ больш чыстай і прыгожай!

2.jpg

3.jpg

4.jpg

5.jpg

6.jpg

7.jpg

8.jpg

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

13.jpg

14.jpg

Текст: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений