320 чалавек сталі ўдзельнікамі рэспубліканскага суботніка, які прайшоў на тэрыторыі новай бальніцы

14:11 / 20.04.2019
2066

Шчыравалі з раніцы ў суботу і на тэрыторыі новай цэнтральнай раённай бальніцы – пакінуць свой след у добраўпарадкаванні яе тэрыторыі і навядзенні парадку ў карпусах падчас рэспубліканскага суботніка вырашылі больш чым 300 чалавек.

3.jpg

– Набліжаецца важны перыяд для нашай арганізацыі. У хуткім часе адбудзецца адкрыццё новай цэнтральнай раённай бальніцы, – расказаў галоўны ўрач Уладзімір Мажэйка. – Адбывацца гэта будзе паэтапна: 1, 3 і 4 лячэбныя карпусы прымуць пацыентаў ужо ў гэтым годзе. І таму сёння ўсе, хто не заняты на сваіх працоўных месцах, выйшлі на суботнік.

1.jpg

Падчас рэспубліканскага суботніка перад урачамі, медыцынскімі сёстрамі, санітаркамі і іншымі працаўнікамі бальніцы стаяла некалькі задач: неабходна было навесці чысціню ў памяшканнях, у якіх ужо можна расстаўляць мэблю і абсталяванне, а таксама вычысціць ад смецця прылягаючую да бальніцы лесапаркавую зону. І закіпела работа.

4.jpg

Як расказаў галоўны ўрач бальніцы Уладзімір Мажэйка, 92 працэнты абсталявання для новай бальніцы ўжо набыта. У бліжэйшы час у Астравец прывязуць апарат МРТ. Восенню будзе ўведзены ў эксплуатацыю першы пускавы комплекс новай бальніцы – тут прымуць першых пацыентаў.

2.jpg

5.jpg

6.jpg

7.jpg

8.jpg

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений