Рабочыя дні пераносяцца

17:22 / 25.02.2011

У Беларусі рабочы дзень з панядзелка 7 сакавіка пераносіцца на суботу 12 сакавіка бягучага года. А таксама рабочы дзень з панядзелка 2 мая пераносіцца на суботу 14 мая 2011 года.


Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў № 232 ад 24 лютага 2011 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Арганізацыям прадастаўляецца права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочага дня ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.