Ці посцяцца астраўчане, высвятляў наш карэспандэнт

11:03 / 11.04.2019
1841
У астраўчан і гасцей горада мы паці­кавіліся, ці прытрымліваюцца яны посту і якое значэнне для іх мае гэты перыяд.

Адынец.jpg

Людміла Адынец, пенсіянерка:
– У мужа праблемы са страўнікам, таму ў нас і так пост. (Усміхаецца). Не магу сказаць, што шчыра пашчуся, але кожную пятніцу стараюся не есці мяса. Падчас Вялікага посту трэба задумвацца не столькі над тым, што можна, а чаго нельга з’есці, колькі над адносінамі з людзьмі. 

Радчык.jpg

Надзея Радчык, прадавец:
– Некалькі гадоў назад сын скончыў нядзельную школу, цяпер заняткі па рэлігіі наведвае дачка. У пятніцу мы стараемся не есці мяса, у нядзелю ходзім у царкву… Пост – час падрыхтоўкі да сустрэчы з уваскрэслым Сынам Божым.

Павел Зімніцкі, зваршчык (без фота):
–  Для мяне Вялікі пост – час разважання над сваім жыццём, учынкамі, думкамі. Гэты час найбольш спрыяльны для таго, каб стаць лепшым – і ў гэтым вельмі добра можа дапамагчы велікапосная традыцыя рабіць пастановы. Я не магу назваць сябе практыкуючым католікам, тым не менш прытрымліваюся пос­ту: не ем мяса ў пятніцу, не ўдзельнічаю ў гучных забавах, стараюся дапамагаць тым, каму гэта трэба. У гэты перыяд больш шчыра малюся... Самае галоўнае, што можна зрабіць падчас Вялікага посту, – гэта наладзіць адно­сіны з людзьмі і сваім унутраным «я». 

Адндралойць і Раткевіч.jpg

Вікторыя Раткевіч і Дзіяна Андралойць, вучаніцы:

Вікторыя:
– Пост нам патрэбны для таго, каб мы задумаліся над сваім жыццём. У нашай сям’і па пятніцах няма мясных страў. Па нядзелях ра­зам з мамай і малодшай сястрой мы ходзім у касцёл. Падчас Вялікага посту я вырашыла менш часу праводзіць у інтэрнэце – хочацца хоць на хвілінку зайсці ў сацыяльныя сеткі, але стрымліваю сябе.

Дзіяна:
– Мне складана адказаць на гэта пытанне, таму што я лічу сябе атэісткай. У касцёл ха­джу рэдка, але люблю Ражаство і Вялікдзень – гэтыя сямейныя святы напоўненыя святлом і дабрынёй.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алена Гануліч
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений