Вогненная трагедыя ў Варнянах

15:06 / 22.02.2011
11438
2

21 лютага ў 5.38 здарыўся пажар у жылым доме на вуліцы Школьнай у Варнянах.


На месца надзвычайнай сітуацыі адразу былі накіраваны 4 пажарныя аўтацыстэрны, аварыйная газавая служба і машына хуткай медыцынскай дапамогі. Па прыбыцці на месца ў 5.40 выратавальнікаў з варнянскага падраздзялення было высветлена, што гарышча будынка ахоплена полымем, а частка перакрыццяў абрынулася ўнутр дома.
У драўлянай хаце пражываў адзінокі пенсіянер 1929 года нараджэння. Яго цела было знойдзена ў агульным памяшканні пасля ліквідацыі пажару.
Найбольш верагодная прычына вогненнай трагедыі – загаранне бялізны, якая сушылася на “рускай” печы. Паколькі з-за маразоў у печы вельмі моцна палілася, у ёй ад перагрэву з’явіліся расколіны, праз якія і адбылося загаранне бялізны.


Эдуард МАЛЫШКА, інспектар групы прапаганды і навучання.

Комментарии
0
Гость
...Па прыбыцці на месца ў 5.40 выратавальнікаў з варнянскага падраздзялення было высветлена, што гарышча будынка ахоплена полымем...   можно было указать в этом месте, что "выратавальнікі з варнянскага падраздзялення" расположены как раз напротив сгоревшего дома и окна подразделения выходят как раз на сгоревший дом. вот и возник вопрос. правда у каждого свой...
Имя Цитировать 0
0
Гость
Паважаны мадэратар!
Прежде чем удалять коментарии,прочитайте пожалуйста 33 статью Конституции Республики Беларусь.
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений