Крэдытны транш для будучай пасяўной

09:16 / 21.02.2011

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна атрымалі першы транш крэдытаў на правядзенне вясенне-палявых работ, агульная сума якога склала 1350 мільёнаў рублёў.


Намеснік начальніка райсельгасхарчу па эканоміцы Наталля Уладзіміраўна Волк-Леановіч пракаменціравала гэтае паступленне такі чынам:
– За атрыманыя сродкі гаспадаркі раёна набудуць мінеральныя ўгнаенні, гаруча-змазачныя матэрыялы і запчасткі, неабходныя для рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі. Выдзеленых сродкаў, безумоўна, недастаткова для ўсебаковай падрыхтоўкі да будучай пасяўной кампаніі, таму наш раён зрабіў заяўку на атрыманне яшчэ 2450 мільёнаў крэдыту. Спадзяёмся, што неўзабаве грошы паступяць на рахункі гаспадарак. Хаця не можа не непакоіць той факт, што гэтыя рэсурсы выдзяляюцца на агульнай падставе – пад стаўку рэфінансавання плюс 3 працэнтныя пункты маржы. На падаражэнні сельскагаспадарчай прадукцыі гэта непазбежна адаб’ецца адмоўна.


Францішка КРАСКО.