На Астравеччыне садзяць лес

13:56 / 03.04.2019

Другі тыдзень на Астравеччыне садзяць лес. Гарадскія і вясковыя школьнікі вырашылі не чакаць традыцыйнай добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу” – і ўжо дапамагаюць лесаводам з пасадкай маладых бяроз і елак. За два тыдні дрэўцы з’явіліся на 100 гектарах. Усяго гэтай вясной плануецца пасадзіць 360 гектараў лесу.

555555.jpg

Нагадваем, што ў Астравецкім лясгасе працягваецца рэгістрацыя ўдзельнікаў акцыі “Тыдзень лесу”, якая пройдзе з 13 па 20 красавіка.

З вас – толькі жаданне, пра ўсё астатняе – інвентар, пасадачны матэрыял, падвоз – паклапоціцца лясгас!

Текст: