Пачынаецца месячнік навядзення парадку на зямлі

16:05 / 01.04.2019

Першага красавіка на Астравеччыне стартаваў месячнік па санітарнай ачыстцы і ўборцы горада і населеных пунктаў раёна.

1111.jpg

На працягу месяца ўстановы, арганізацыі і прадпрыемствы, сельскія выканаўчыя камітэты і жыхары горада і раёна будуць заняты санітарнай уборкай і добраўпарадкаваннем замацаваных за імі тэрыторый, сваіх двароў, вытворчых баз і іншых аб’ектаў.

Месячнік па навядзенні парадку на зямлі працягнецца да 30 красавіка. Гэта добрая нагода прыбраць наш горад і вёскі – і зрабіць Астравеччыну яшчэ больш чыстай і прыгожай!

Текст:
Фото: из интернета