Навошта па полі рассейваць муку?

14:09 / 01.04.2019
Чым займаюцца працаўнікі сельгастэхнікі падчас сяўбы, якую дапамогу аказваюць гаспадаркам у гэты адказны час – пра гэта даведаўся наш журналіст, завітаўшы на прадпрыемства.

1223.jpg

На перадавой вясенне-палявых, жніўных і ўборачных работ звычайна знаходзяцца сейбіты, аратыя, камбайнеры, корманарыхтоўшчыкі: пра іх піша наша газета, райкам прафсаюза работнікаў аграпрамсловага комлекса штогод аб’яўляе спаборніцтвы і ўзнагароджвае пераможцаў… Але не менш плённа працуе і так званы другі фронт – тыя, хто дапамагае вяскоўцам падчас напружаных сельскагаспадарчых кампаній.

– Наша прадпрыемства дапамагала рыхтаваць гаспадаркам раёна тэхніку да вясенне-палявых работ. Балазе, створанае на Астравеччыне два гады назад унітарнае прадпрыемства «Астравецкі райагразаб» займаецца пошукам і набыццём якасных і недарагіх камплектуючых і запчастак, – расказвае інжынер Астравецкай сельгастэхнікі Анатоль Блажэвіч. – Цяпер тэхніка і людзі працуюць на вапнаванні глебы, унясенні арганікі, рамонце корманарыхтоўчай тэхнікі. Але давайце лепш паглядзім.

IMG_3353 Блажевич в печать.jpg


Мы накіроўваемся на базу матэрыяль­на-тэхнічнага забеспячэння – сюды па чыгунцы паступаюць мінеральныя ўгнаенні.

– На складах цяпер захоўваецца каля тысячы тон угнаенняў, а ўвогуле складскія памяшканні разлічаны на  захоўванне 3,5 тысячы, – па дарозе расказвае Анатоль Генрыхавіч. – Акрамя гэтага, ёсць тры ёмістасці для захоўвання вадкага азоту аб’ёмам 1,2 тысячы тон і тры рэзервуары аб’ёмам 2 тысячы тон кожны. 
На базе ў Гудагаі тры трактары загружаліся даламітавай мукой. У дзень майго візіту яе планавалася ўносіць на палях КСУП «Гервяты».

5 431 тона міне­раль­ных угнаенняў па­ступіла на базу Астравецкай сельгастэхнікі.


ДАВЕДКА

Даламітавая мука выкары­стоў­ваецца для паніжэння кіслотнасці глебы. Спецыялісты Гроднааблхімізацыі раз на некалькі гадоў право­дзяць даследванне
глебы на ўтрыманне фосфару, калія, гумусу – на аснове гэтага аналізу ствараюцца спецыяльныя картаграмы, дзе ўчасткі зямлі разбітыя на сектары і пазначаныя рознымі колерамі. 

Чырвоны, напрыклад, сведчыць пра празмерную кіслотнасць глебы. 

Брыгада па ўнясенні даламітавай мукі

Яўген Асадчук:

– Пачынаў я ў Варнянах у сель­гасхіміі – ад яе, на жаль, назва толькі засталася. Пасля далучэння нашай арганізацыі да сельгастэхнікі стаў працаваць тут. Дозу ўнясення даламіту вызначае аграном, наша справа – выканаць заданне. За дзень робім некалькі рэйсаў – у залежнасці ад таго, у якой гаспадарцы працуем. Калі ў Слабодцы вапнавалі глебу, то да пяці разоў прыязджалі на базу загружацца. У бункер змяшчаецца 9 тон даламітавай мукі, якой у сярэднім хапае на 2 гектары. У суботу утраіх мы перавезлі і рассыпалі на полі амаль 100 тон даламіту.

IMG_3354.jpg


Аляксандр Яновіч:

– У сельгастэхніцы працую шосты год. На вапнаванні глебы нашы трактары працуюць разам. Мне ў гэтым сэнсе пашанцавала з калегамі – яны больш вопытныя механізатары. Што самае складанае ў рабоце? Усюды свае цяжкасці, але галоўнае, каб яна была – тады і капейчына будзе. А вось без справы сядзець не люблю.

IMG_3358.jpg


Сяргей Туркін:

– Нашы трактары вапнуюць глебу ў КСУП «Варняны», «Гервяты» і «Гудагай», а «Уралы» – у КСУП «Міхалішкі» і РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі». Пакуль адзін трактар у полі, два астатнія чакаюць. Чаму так? Месцамі яшчэ мокра. Нядаўна ў Завельцах вапнавалі глебу, паміж трактарамі – не больш пяці метраў адлегласці, адзін прайшоў па полі, а другі праваліўся… Загразнем утрох – і што тады рабіць?

IMG_3364 Туркин в печать.jpg





Текст:
Фото: Алена Гануліч, из интернета