У астравецкай раённай бальніцы з'явіўся свой сайт
08:56 / 16.02.2011
1
Набраўшы адрас http://www.oscrb.by кожны жадаючы можа даведацца пра дзейнасць цэнтральнай раённай бальніцы: яе структуру, работу, у тым ліку і грамадскіх арганізацый, атрымаць інфармацыю для пацыента, задаць цікавячае вас пытанне таму ці іншаму доктару – і затым атрымаць кампетэнтны адказ спецыяліста. Дарэчы, для размяшчэння сайта ёсць выделенный сервер. А ў перспектыве плануецца на старонках “віртуальнай бальніцы” адкрыць электронны запіс на прыём да патрэбнага вам урача.
Ніна АЛЯКСЕЕВА.