Медалём “Выдатнік фінансавай сістэмы Рэспублікі Беларусь” узнагароджана Яніна Кірэева

16:45 / 15.03.2019
546

Медалём “Выдатнік фінансавай сістэмы Рэспублікі Беларусь” узнагароджана начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Яніна Кірэева.

IMG_20190314_150058.jpg

Яніна Вікенцьеўна практычна ўсё сваё працоўнае жыццё – 35 гадоў – аддала рабоце ў фінансавых органах. Адзінаццаць апошніх яна ўзначальвае фінансавы аддзел Астравецкага райвыканкама. Пад яе кіраўніцтвам аддзел выйшаў у лік лепшых не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы.

IMG_20190314_145944.jpg

Сведчанне таму – медаль “Выдатнік фінансавай сістэмы Рэспублікі Беларусь”, вышэйшая ўзнагарода Міністэрства фінансаў краіны, які Яніне Вікенцьеўне на выніковай калегіі галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама ўручыў намеснік міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Андрэй Міхайлавіч Белкавец.

Текст: Нина Рыбик
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений