Колькі сёлета будзе каштаваць бярозавік

12:06 / 17.03.2019

Вясна сёлета крочыць сямімільнымі крокамі – хутка ў дрэвах пачнецца актыўны рух соку. Сёлета бярозавік будуць актыўна нарыхтоўваюць ва ўсіх лясніцтвах Астравецкага лясгаса.

kak-i-kogda-sobirat-berezovyj-sok27.jpg

Кожны жадаючы можа набыць бярозавы сок у любым лясніцтве раёна. Акрамя гэтага, у Астраўцы будзе арганізаваны выязны гандаль бярозавікам на аўтастаянцы на вуліцы Аэрадромнай.

Па словах спецыялістаў, сок можна нарыхтаваць самастойна. Для гэтага трэба звярнуцца ў лясніцтва па месцы жыхарства, там падкажуць падыходзячыя для нарыхтоўкі соку ўчасткі, правядуць спецыяльны інструктаж і пракантралююць тэхналогію падсочкі бяроз.

Па даных эканамістаў, 1 літр соку, які вы самастойна набудзеце на дзялянцы, будзе каштаваць 18 капеек (з улікам падатку на дабаўлены кошт). За такі ж аб’ём набытага ў лясніцтве соку трэба будзе заплаціць 20 капеек.

Текст: