Помощники воспитателя островецкого дошкольного центра развития ребенка соревновались в мастерстве

14:08 / 14.03.2019
1964

Памочнікі выхавацеля дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 спаборнічалі ў конкурсе прафесійнага майстэрства.

Пакарміць выхаванцаў, ды так, каб яны захацелі з’есці ўсё да апошняй крошкі, трымаць чысціню і парадак у групавых пакоях, дапамагчы выхавацелю сустрэць малышоў ранкам, прычасаць і апрануць іх пасля сну, вывесці на прагулку… – на памочніка выхавацеля не вучаць ні ў адной навучальнай установе, ды як можна навучыць быць гаспадыняй ці любіць дзяцей? Гэтыя якасці закладзены ў чалавеку прыродай.

KXaA2Gg1q2Q.jpg

Пра сябе, сваю работу, прафесійныя сакрэты расказвалі 11 удзельніц.

Візітка ўключала не толькі расповед пра сябе і свае захапленні – на суд журы жанчыны прадставілі і ўласныя мадэлі спецадзення для памочніка выхавацеля, дадаўшы каментарыі па выкарыстанні асобных яго элементаў.

У конкурсе сервіроўкі дзіцячага стала ўлічвалася не толькі эстэтыка, але і адпаведнасць узросту выхаванцаў. Прыемна было назіраць за тым, як дзеці дапамагалі гэта рабіць, сваёй “нянечцы” Валянціне Кацінель. Цікава аформілі сталы Алена Тумко, Алена Мілько, Ірына Анушкевіч, якія стварылі сапраўдныя казачныя сюжэты.

eQ0YXuu3LW4.jpg

Yx7u05N5g6o.jpg

Памочнікі выхавацеля знаёмілі выхаванцаў са сваім хобі. Лепш за ўсіх гэта атрымалася ў Алены Тумко, якая правяла для дзяцей майстар-клас і расказала пра жыццё пчол; а Вольга Паўлюшчык прадэманстравала, як са сваімі выхаванцамі выконвае гімнастычныя практыкаванні.

Пакуль памочнікі выхавацеляў спаборнічалі ў прафесіяналізме і крэатыўнасці, на сайце дашкольнага цэнтра было аб’яўлена анлайн-галасаванне. Тут ужо не журы, а бацькі вызначалі лепшага на іх думку ўдзельніка конкурсу – у выніку больш за ўсё бацькоўскіх “лайкаў” набрала Валянціна Кацінель.

У вочным спаборніцтве перамагла Алена Тумко. Лепшыя вынікі паказалі Вольга Паўлюшчык, Валянціна Кацінель і Алена Мілько.

Пераможцы і ўдзельнікі конкурсу ўзнагароджаны граматамі і падарункамі.

IMG-8c41019168db5cc91617de8744a8356c-V.jpgnOrxqauWoqE.jpgIMG_20190228_143419.jpgIMG_20190228_143130.jpg


Алена ВАСІЛЬЧЫК,

загадчык ДЦРД №1 г.Астраўца.

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений