Как мужчины будут удивлять женщин на 8 Марта

10:20 / 07.03.2019
2037
Ужо заўтра прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва будуць прымаць віншаванні з нагоды Міжнароднага жаночага дня. 
Як і каго ў гэты дзень павіншуюць мужчыны, мы пацікавіліся ў іх саміх. 

Вадзім Кандратовіч і Аляксандр Казак, вучні:

Кадратовіч і Казак.jpg

Вадзім:
– Павіншую маму і бабулю. Мы з татам і братам маму віншуем са святам раніцай: дорым кветкі і стараемся з братам цэлы дзень быць паслухмянымі, дапамагаем мыць посуд, нешта гатаваць. Бацькі казалі, што на 8 Сакавіка, магчыма, паедзем у Мінск – павіншуем са святам цёцю, сходзім на канцэрт…
Ледзь не забыў! Напярэдадні свята будзем з хлопцамі він­ша­ваць аднакласніц. Што падорым? Няхай гэта застанецца ў сакрэце.
Саша:
– Хацелі з аднакласнікамі на 8 Сакавіка зрабіць салодкі стол: смачна і весела, але дзяўчынкі адразу адхілілі нашу прапанову. Ім нешта асаблівае падавай! З сябрамі галаву ламаем, чым здзівіць аднакласніц. Маме, напрыклад, штогод дару лак для пазногцяў, падбіраю пад колер шпалераў – і ёй заўсёды падабаецца.

Віктар Козіч, вадзіцель:

Козіч.jpg

– З жаночым днём буду віншаваць унучку, жонку, нявестку, сваццю, яе дачку… Трэба спіс складаць, каб не забыцца, каго павіншаваць! (Усміхаецца). Сваім жанчынам падару па кветцы і невялікім падарунку, магчыма, куплю нейкі парфум. І абавязкова прыгатую святочную вячэру.

Леанід Казойць, пенсіянер:

казойць.jpg

– Штогод з 8-ым Сакавіка віншую сваіх любімых дзяўчат: жонку і дачок. Абавязкова дару кветкі – звычайна гэта гваздзікі – і невялікія падарункі. 
Раёнку пастаянна выпісваем і чытаем, таму, карыстаючыся магчымасцю, хачу павіншаваць са святам усіх жанчын. Будзьце здаровымі і радуйце нас, мужчын, і  надалей сваёй прыгажосцю, розумам і пяшчотай!

Сяргей Роцкі, рабочы (без фота): 
– 8 Сакавіка – светлае веснавое свята. Галоўны чалавек у маім жыцці – мама, яе і буду віншаваць. Для матулі не шкода ніякіх падарункаў: раніцай яна атрымае ад мяне шыкоўны букет цюльпанаў. Добра, што Жаночы дзень – чырвоны дзень календара! Праўда, некаторыя мужчыны абураюцца з такой гендарнай няроўнасці. А я лічу, што гэта справядліва: гэтае свята – напамін, што сваім любімым жанчынам трэба дарыць кветкі і гаварыць, як мы іх любім, часцей, чым раз на год.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алена Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений