Весну узнаем по приметам

12:39 / 02.03.2019
У гэты раз мы высвятлялі ў аст­раўчан і гасцей горада, якога надвор’я яны чакаюць гэтай вясной, а таксама – якія вясновыя прыкметы ведаюць.

elitefon.ru-14397.jpg



Святлана Часнойць, прадавец:

Часнойць.JPG

– Хоць у прыроды і няма дрэннага надвор’я, аднак я люблю сонца. Хочацца, каб вясна была цёплай і радавала нас усіх.
Пра прыкметы нічога сказаць не магу, бо нічога пра іх не ведаю. Цяпер такі час настаў, што за мітуснёй не заўсёды  заўважаеш, якое надвор’е на вуліцы.

Яраслаў Шульвінскі, спецыяліст гападарчай групы БелАЭС:

Шульвінскі.JPG

– З прыкмет на памяць прыходзіць толькі, што калі захад сонца барвовы – будуць замаразкі. Ну і яшчэ пра птушак: нізка лётаюць – значыць, будзе дождж. А ўвогуле над прыкметамі неяк не задумваюся і спецыяльна не адсочваю, збываюцца яны ці не.
А вясна, спадзяюся, будзе цёплай – холад ужо надакучыў.

Аліна Гацук, вучаніца 9 класа:

Гацук.JPG

– Я рыхтавалася да Масленіцы, таму некалькі прыкмет ведаю. Напрыклад, калі на Масленіцу мароз, то лета трэба чакаць сонечнага. А яшчэ ў народзе лічылася, што блін – гэта маленькае сонейка. Існавала прыкмета: колькі гаспадыня напячэ на Масленіцу бліноў – столькі сонечных дзён у годзе будзе.
Але я веру толькі ў тое, што можна даказаць ці праверыць нейкімі разлікамі. А прыкметы, у сваёй большасці, прымаюцца на веру.

Станіслаў Масойць, мантажнік:

Масойць.JPG

– У прыкметы я веру. Іх нашы продкі, бабулі ды дзядулі, умелі прыкмячаць, супастаўляць, запамінаць. Яны з прыродай сябра­валі, з пакалення ў пакаленне за ёй сачылі – і навучыліся прадказваць яе «настрой».
А вясна, мне здаецца, будзе ранняя, цёплая, але даждлівая і без замаразкаў.

Кацярына Янкайціс, у адпачынку па догляду дзіцяці:

Янкайціс.JPG

– У народныя прыкметы я не асабліва веру, бо тое, што чытала ў часопісах і газетах, здаралася з шансамі пяцьдзясят-на-пяцьдзясят. А вось прагнозы надвор’я перыядычна праглядваю – да іх даверу больш. 
Калі паглядзець на сённяшняе надвор’е, то, лічу, вясну трэба чакаць раннюю. А вось наконт сухая ці вільготная, то тут – або такая, або сякая. (Смяецца)
Текст:
Фото: Антон Мальшевский