Паляўнічыя Астравеччыны дапамагаюць змагацца з чумой свіней

14:03 / 25.02.2019

Па ініцыятыве начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Карнілы пры падтрымцы райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Падзячнымі пісьмамі і падарункамі былі адзначаны паляўнічыя Астравеччыны, якия дапамагаюць змагацца з чумой свіней.

IMG_2123.JPG

Афрыканская чума свіней – вострая праблема для многіх краін свету. Вакцыны супраць гэтага небяспечнага захворвання не існуе.

Па меркаванні вучоных, пераносчыкамі інфекцыйнага захворвання з’яўляюцца дзікі. У якасці прафілатыкі пастаянна праводзіцца адстрэл дзікіх свіней паляўнічымі Астравецкай раённай агранізацыйнай структуры “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” і ДЛГУ “Астравецкі лясгас”.

IMG_2121.JPG

– У КСУП “Варняны” на свінагадоўчым комплексе ўтрымліваецца каля 11 тысяч галоў. Хоць абстаноўка пакуль спакойная, тым не менш, заўсёды трэба быць напагатове, – адзначыў Іван Мар’янавіч. – Вялікая заслуга ў папярэджванні занясення і распаўсюджванні афрыканскай чумы на тэрыторыю нашага раёна належыць паляўнічым – за што ім вялікі дзякуй.

Падзячнымі пісьмамі і падарункамі былі адзначаны Ігар Мушніцкі, які здабыў 45 дзікоў, Сяргей Лабэцкі (40 дзікоў), Станіслаў Пашкевіч (22 дзікі), Валяр’ян Нядвецкі (17 дзікоў) і Уладзімір Алізар (11 дзікоў).

IMG_2118.JPG

Текст:
Фото: Алена Ганулич