Что женщины будут дарить своим защитникам?

11:05 / 23.02.2019
1947
Якія падарункі жанчыны Астраўца і раёна падрыхтавалі для сваіх мужчын, высвятляў наш карэспандэнт.

Хамякова2.jpg

Ірына Хамякова, повар:
– Дзень абаронцаў Айчыны, лічу, добрае свята. На жаль, у нашым календары гэта не чырвоны дзень, хаця варта было б гэта зрабіць. 
У нашай сям’і на свята будуць звычайная вячэра і невялікія падарункі для сына і мужа. 

Апалинская.jpg

Тамара Апалінская, пенсіянерка:
– На Дзень абаронцаў Айчыны наша сям’я традыцыйна збіраецца за адным сталом, каб жанчыны маглі павіншаваць сваіх мужчын. Падчас святочнай вячэры мы звычайна размаўляем пра тых, хто абараняў Радзіму, хто бароніць яе зараз і, канешне, пра тых, у каго гэта яшчэ наперадзе.
У нашай сям’і ўсе мужчыны так ці інакш звязаны з абаронай нашай краіны. Мае бацькі калісьці ваявалі ў Ленінградзе, сын праходзіў службу ў міліцыі і потым там працаваў, а ўнук пакуль вучыцца, але ў яго ёсць ваенная кафедра.

Аксана.jpg

Аксана, кладаўшчык:
– У гэты дзень я збіраюся павіншаваць тату і брата. Як – пакуль не вызначылася. Напэўна, традыцыйна гэта будуць невялікія падаруначкі.
На рабоце мы загадзя збяромся, каб вырашыць, што падарыць мужчынам у нашым калектыве. Звычайна гэта нейкі парфюм, гель для душа  ці бутэлечка піва.

Тарашкевич.jpg

Вольга Тарашкевіч, эканаміст:
– Лічу, што ў гэты дзень можна абысціся без дарагіх і шыкоўных падарункаў – галоўнае ж увага да сваіх мужчын. Я яшчэ не вызначылася, што менавіта буду дарыць свайму мужу і бацьку. Як звычайна, давядзецца пабегаць па магазінах за дзень-два да свята.
А вось мая малодшая дачка для таты ўжо падарунак падрыхтавала. Зрабіла яго сваімі рукамі.

Рынкевич.jpg

Крысціна Рынкевіч, пенсіянерка:
– Наконт падарункаў для сваіх абаронцаў я яшчэ не вызначылася, вось хаджу зараз па горадзе і выбіраю. Адразу магу сказаць, што гэта будуць простыя падарункі – парфюм ці нешта з таго, што можа спатрэбіцца.
Дома ў гэта дзень нічога асаблівага гатаваць не буду – усё проста і сціпла.
Текст:
Фото: Антон Мальшевский
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений