Декрет №3: работать можно и без ИП

12:57 / 13.02.2019
1147

У кожнага чалавека можа здарыцца сітуацыя, калі ён аказаўся без работы. Аднак не ва ўсіх атрымліваецца яе знайсці – і прычына гэтага не заўсёды крыецца ў нежаданні працаваць.

У такіх выпадках раённая камісія па садзейнічанні занятасці дапаможа працаўладкавацца.

Сярод тых, хто аказаўся ў спісе “дармаедаў” , быў астраўчанін Станіслаў Субаткевіч, які, дзякуючы парадам камісіі, пачаў працаваць “на сябе” .

IMG_1873.jpg

–Па спецыяльнасці я будаўнік, – расказвае мужчына. – Займаюся і аддзелкай памяшканняў. Нейкі час працаваў за мяжой – у Расіі і Літве, а потым вярнуўся ў Астравец. Нейкі час быў без работы. Аднак аплату камунальных паслуг – а “дармаеды” гэта цяпер будуць рабіць у 100%-ным памеры – ніхто не адмяняў. Трэба было працаўладкоўвацца.

У камісіі па садзенічанні занятасці насельніцтву ў пошуках работы мне падказалі выйсце: са сваёй спецыяльнасцю я магу аказваць паслугі насельніцтву самастойна – без неабходнасці наймацца на работу ў фірму ці адкрываць ІП.

Зноў жа па падказцы камісіі я схадзіў у інспекцыю па падатках і зборах і даведаўся, што для гэтага мне трэба толькі напісаць заяву на той тэрмін, што буду працаваць, і заплаціць адзіны падатак. Так і зрабіў.

Гэта вельмі простая і зручная сістэма, якая не патрабуе ні непатрэбных “паперак”, ні падатковых справаздач.

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений