Выхаванцы футбольнай акадэміі Fair Play двойчы сталі чацвёртымі на рэспубліканскім турніры

14:05 / 22.01.2019
1527
У рэспубліканскім турніры па міні-футболе ў Лагойску прынялі ўдзел юныя футбалісты з Астраўца і Ашмян – выхаванцы футбольнай акадэміі Fair Play.  

Астравецкия футбалисты.jpg

Астравецкія футбалісты

У Ашмянах футбольная ака­дэмія дзейнічае з 2012 года – не дзіўна, што і вынікі яе навучэнцы паказваюць адметныя. На турніры ў Лагойску  хлопчыкі 2007-2008 гадоў нара­джэння былі бясспрэчна лепшымі, выйграўшы ўсе шэсць матчаў.

Але і «акадэмікі» гэтага ж узросту з Астраўца, якія трэніруюцца першы год, не спасавалі. Для іх гэты турнір стаў сапраўдным адкрыццём як па якасці гульні, так і па дасягнутых выніках.

Першы матч для астравецкіх футбалістаў склаўся няўдала: яны прайгралі гаспадарам, футбалістам з ДЮСШ Лагойска, з лікам 0:4. Але потым пасыпаліся перамогі: гульня з ДЮСШ Смалявічы – 2:0, ДЮСШ Дзяржынска 2:1,  ДЮСШ Чэрвеня 3:0. 

Ад вынікаў матча з ДЮСШ Бярэзіна залежала, ці зоймуць астравецкія «акадэмікі» 3 месца ў турнірнай табліцы. Гульня пачалася для нашых спартсменаў удала: яны забілі хуткі гол. На працягу матча яны актыўна атакавалі і мелі магчымасці забіць яшчэ, але, на жаль, не скарысталі іх. А далей спрацавала правіла: не забіваеш ты – забіваюць табе: у канцоўцы гульні з-за стомленасці і няўважлівасці пры абароне астраўчане прапусцілі 2 мячы, якія пазбавілі іх месца ў тройцы прызёраў.

Кушнер з дзецьми.jpg

Аляксандр Кушнер і юныя футбалісты Яна Жукоўская і Захар Міхалевіч

У апошнім матчы астравецкія футбалісты саступілі адна­клуб­нікам з Ашмян 3:8 – і ў выніку занялі 4 месца. Для пачынаючых фут­балістаў гэта шматабяцаючы вынік!

Лепшым іграком турніру ў складзе астравецкай каманды прызнаны Яраслаў Гарбачоў.
Назаўтра гулялі хлопцы 2009-2010 гадоў нараджэння.

У групе ашмянцаў было 5 каманд, у групе з Астраўца – 4. Па дзве лепшыя каманды з груп праходзілі далей.
Ашмянскія «акадэмікі» ў сваёй групе перамаглі ка­ман­ды ДЮСШ Сма­ля­ві­ч 3:1, ДЮСШ Ла­гой­ск-1 5:0, ДЮСШ Дзяржынска 4:3 і са­ступілі камандзе ДЮСШ Ві­­лей­кі 1:7. Па выніках гуль­няў гэта 2 мес­ца ў групе і выхад у паў­фінал!
Астравецкія футбалісты ў сваёй групе перамаглі каманды ФК Дарміна Калюга 5:0, ДЮСШ Ла­гойск-2 4:2 і саступілі ка­ман­дзе ДЮСШ Сма­лявіч 0:8 – і таксама выйшлі ў паўфінал. 

У паўфінале пры поўнай сама­ад­дачы і жаданні перамагчы ашмянцы састу­пілі ДЮСШ Смалявіч 0:5, а астраўчане прай­гралі ДЮСШ Вілейкі 1:8. І ў матчы за трэцяе месца сышліся аднаклубнікі з Ашмян і Астраўца. Ашмянцы былі мац­нейшымі 5:1.
Лепшымі ігракамі турніру названы Яна Жукоўская з Ашмян і Захар Міхалевіч з Астраўца.

 Аляксандр Кушнер.
Фота Зміцера Грошава.


Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений