Редакция объявляет фотоконкурс «Ты – моя половинка»

18:13 / 11.01.2019
Яшчэ не закончыліся святкаванні ўсіх Новых годаў – а на гарызонце ўжо маячаць чарговыя зімовыя святы, адно з самых маладых і пры гэтым адно з самых папулярных – Дзень святога Валянціна, якое будзе адзначацца 14 лютага.

88.jpg

З гэтай нагоды рэдакцыя аб’яўляе новы фотаконкурс «Ты – мая палавінка». І чакае фотаздымкаў сямейных і проста закаханых пар. І няважна, колькі часу вы разам – месяц, год, дваццаць ці пяцьдзясят – галоўнае, каб у вашых вачах свяцілася каханне, каб чалавек, з якім вас звёў лёс, быў не партнёрам, як зараз модна гаварыць, а вашай другой біблейскай палавінкай.

Умовы конкурсу надзвычай простыя: дасылайце да 31 студзеня на паштовы (г. Астравец, вул. Энгельса, 2А) ці электронны (ostrov_red@mail.ru) адрас рэдакцыі фотаздымкі закаханых пар і кароткі расповед пра іх: хто на здымку, колькі часу разам, што аб’ядноўвае гэтых людзей. Пры жаданні можна расказаць гісторыю іх кахання – гэта вітаецца!

Фота будуць змешчаны на старонках газеты, сайце газеты і ў сацыяльных сетках. 
А з 1 лютага ў групах «Астравецкай праўды» ў сацыяльных сетках пачнецца галасаванне, па выніках якога будзе вызначаны адзін з пераможцаў конкурсу. Другога, па традыцыі, вызначыць рэдакцыя. Абедзве пары-пераможцы конкурсу атрымаюць прызы ад рэдакцыі.
Чакаем вашых фотаздымкаў і гісторый кахання. 

Ужо зараз, калі конкурс яшчэ не пачаўся, мы ўпэўнены: пераможаных у ім не будзе, бо немагчыма перамагчы каханне. Але кожнаму ўдзельніку жадаем удачы!
Текст: Главный администратор