Виталий Бондаренко рассказал про свою малую родину

10:16 / 03.01.2019

Віталь Бандарэнка, майстар спорту міжнароднага класа па боксе.

1.jpg

Раскажыце пра сваю малую радзіму.
Калі я быў дзіцем, наша сям’я некалькі разоў мяняла месца жыхарства. Я на­радзіўся ў вёсцы Чырвоная Ніва Хойніцкага раёна. Зараз ад яе нічога не засталося: мала­дзейшыя выехалі ў горад, а старэйшыя памерлі – з імі свой век дажыла і вёска. 
Калі мне быў год, наша сям’я пераехала ў райцэнтр  – прыкладна ў гэты ж час здарылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. У Хойніках мы пражылі каля пяці гадоў, але я дрэнна памятаю той час. 

З-за чарнобыльскай трагедыі бацькі ра­шы­ліся на яшчэ адзін пераезд – у іншую вобласць, невядомы раён, але затое не забруджаны радыяцыяй гарадскі пасёлак. Так у 1991 годзе мы сталі жыхарамі Астраўца. І калі Хойніцкі раён – месца, дзе я нарадзіўся, то ў Астраўцы адбылося маё выхаванне, развіццё і станаўленне як асобы. Тут прайшлі мае школьныя гады і юнацтва: я навучыўся сябраваць, дараваць, не страчваць надзею і  не апускаць рукі. 

2.jpg

Менавіта ў Астраўцы былі зроблены першыя крокі ў вялікі спорт: тут я пазнаёміўся з боксам, радаваўся першай перамозе і працаваў над памылкамі, калі здараліся  няўдачы. Таму, лічу, у мяне дзве малыя радзімы: у вёсцы Чырвоная Ніва я нарадзіўся, а вырас фізічна і духоўна ў Астраўцы.

Ці часта там бываеце?
Я займаюся боксам і часта бываю ў раз’ездах: трэніроўкі, зборы, спаборніцтвы – спартыўны графік вельмі насычаны, і вольнага часу застаецца няшмат. Таму на Хойнікшчыне бываю рэдка. 

5.jpg

А вось у Астравец з жонкай і дзецьмі стараемся прыязджаць як толькі выпадае магчымасць. Тут жывуць мае бацькі, сястра з пляменнікамі, школьныя сябры. Тут вучыць дзяцей майстэрству бокса цудоўны чалавек Аляксей Зянонавіч Маргуж, які для мяне не толькі першы трэнер, але і сябар. Аляксея Зянонавіча, як і заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Станіслава Рыгоравіча Глушанкова, у якога зараз займаюся, я з гонарам і ўдзячнасцю называю «баця» – гэта людзі, якія шмат зрабілі для мяне. Таму, хоць даўно жыву ў Мінску, але з Астраўцом у мяне непарыўная сувязь. 

11.jpg

Ці бывае ў чалавека другая радзіма?
Я часта выступаю за мяжой, ведаю лю­дзей, якія падарожнічалі па свеце і жылі ў многіх краінах. Аднак ніхто з іх так і не адчуў там сябе сваім – для карэнных жыхароў яны ўсё роўна заставаліся чужакамі. Дзе нарадзіўся – там і спатрэбіўся. 
Радзіма ў чалавека, як і маці, можа быць толькі адна. 



Текст: