Ёсць чаму павучыцца ў Гудагаі

11:33 / 02.01.2019
Намеснікі старшынь райвыканкамаў на прыкладзе Астравеччыны знаёміліся з рэалізацыяй дзяржаўнай палітыкі па развіцці аграпрамысловага комплексу ў рэгіёнах.

1.jpg

– Астравеччына – самы паўночны рэгіён Гро­дзенскай воб­ласці, дзе актыўна развіваецца сельская гаспадарка, – сустракаючы гасцей, сказала старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук. 

Па дарозе на малочна-таварны комплекс «Малі» госці маглі ўпэўніцца ў словах Ірыны Эдуардаўны пра развіццё горада, праязджаючы па не так даўно пабудаваным мікрараёне №1. 

Якім выдаўся гэты год у раслінаводстве і жывёлагадоўлі КСУП «Гудагай», на комплексе «Малі» гасцям расказаў дырэктар  гаспадаркі Эдуард Іванавіч Садоўскі. Па словах кіраўніка, сёлета тэрміны ўборкі большасці сельскагаспадарчых культур ссунуліся на дэкаду, а то і больш. Гудагайцы намалацілі 10,5 тысячы тон збожжавых, накапалі амаль 4 тысячы тон бульбы і 15 тысяч тон цукровых буракоў, нарыхтавалі 41 цэнтнер кармавых адзінак на ўмоўную галаву. 

2.jpg

Колькі атрымлівае даярка і ад чаго залежыць яе зарплата, якім гатункам і якой таварнасцю на перапрацоўчыя прадпрыемствы пастаўляецца гудагайскае малако, што  знаходзіцца на кармавых сталах у рагуль – пытанняў ва ўдзельнікаў семінара  да Эдуарда Іванавіча было шмат.
Для  многіх гасцей адкрыццём стала камера відэаназірання, устаноўленая ў радзільным ад­дзяленні, якая дазваляе прасачыць, ці своечасова цяля напаілі малозівам і ці пераведзена  яно ў цёплы домік са спецыяльнай лямпай.

4.jpg

У Малях, акрамя малочна-таварнага комплек­су, удзельнікі семінара наведалі машынны двор і паглядзелі, як пастаўлена на  зімовае за­хоўванне тэхніка, наведалі новы адміністрацыйны будынак гаспадаркі, куды спецыя­лісты пераехалі напярэдадні раённага свята пра­цаўнікоў вёскі.

Завяршыўся семінар традыцыйна: экскурсіяй па горадзе энергетыкаў, наведваннем інфарма­цыйнага цэнтра Беларускай АЭС і касцёла Святой Тройцы ў Гервятах.

3.jpg


Текст:
Фото: Алена Гануліч